ІВКЛ
IHPAN_logo.png
LT-PL.png
Logo_SEW_2016_mini.png
Pnu_logo.png

Міжнародная навуковая канферэнцыя
ў гадавіну 620-годдзя Віленска-Радамскага Пагаднення

Чальцы Роду Гедымінавічаў да канца XVI ст. уладарылі ў Цэнтральна-Ўсходняй частцы Еўропы, ад пэўнага часу пад назвай Дынастыі Ягелонаў, прынамсі – па мужчынскай лініі – да апошняга Ягелона, то бок Жыгімонта Аўгуста. Гедымінавічы кіравалі пад рознымі імёнамі Польшчай, Вугоршчынай, Чэхіяй, Малдовай і княствамі на Русі, Валыні, Падоллі. Беручы пад увагу Гедымінавічанак, прадстаўнікоў па жаночай лініі, нашчадкі роду пераходзілі праз маці да Вазаў і іншых дынастыяў. Яна была адной з самых магутных дынастый у гэтай частцы свету, хоць у выніку “сямейных спрэчак” не здабыла трывалай улады ва Усходняй Еўропе, на што мелі шанец.

 

Канферэнцыя мае на мэце прадэманстраваць, наколькі магутнай была Дынастыя Гедымінавічаў, вядомая потым пад рознымі назвамі. Канферэнцыя адбудзецца ў гадавіну Віленска-Радамскага Пагаднення – то бок угоды, якая паўстала паміж ад Крэва і Люблінам, – паміж рознымі чальцамі Роду Гедымінавічаў.

 

Міжнародная канферэнцыя запланаваная на 25—26 чэрвеня 2021 г. у Інстытуце гісторыі Польскай Акадэміі Навук, Зала імя Ёахіма Лелявеля (Рынак Старога Места 29/31, Варшава).

і ў рэжыме анлайн

https://us02web.zoom.us/j/84591147609?pwd=SXdXNFMxbWMxYkFJQmJ3RS9EMmlOQT09

 

Канферэнцыя адбудзецца як двухдзённая з заключнай дыскусійнай панэллю, якая падсумуе ўсю канферэнцыю, а таксама дэбаты пра ўніі польска-літоўскія ў кантэксце прадстаўнікоў Роду Гедымінавічаў. У канферэнцыі ўдзельнічаюць звыш за 30 даследчыкаў з Польшчы, Літвы, Украіны, Беларусі і Расіі. Арганізатары плануюць працяг канферэнцыі ў 2022 годзе ў Коўне, альбо ў Івана-Франкоўску.

Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Польшча – ганаровы апякун 

Аб’яднанне Польскай шляхты

Інстытут Вялікага Княства Літоўскага

Інстытут Гісторыі Польскай Акадэміі навук

Студыюм Усходняй Еўропы Варшаўскага універсітэта

Прыкарпацкі дзяржаўны універсітэт імя Васіля Стэфаніка

Цэнтр Медыявістычных даследаванняў (Івана-Франкоўск)

Універсітэт Вітаўта Вялікага

Праграма канферэнцыі

  ––– 25 ЧЭРВЕНЯ –––

 

9.00-9.20 Пачатак канферэнцыі. Уступнае слова

 

9.30-11.30: СЕКЦЫЯ 1. Карані Гедыміна. Генеалогія роду. Роды, якія паходзілі з Гедымінавічаў

Рахуба Анджэй  (PL)  – Мадэратар

Баранаўскас Томас (LT)  – Паходжанне Гедыміна

Рагульскі Якуб (PL)  – Ці могуць даследаванні калектыўнай памяці асвятліць цемру генеалогіі - спроба пераасэнсаваць паходжанне родаў Чартарыйскіх, Збаражскіх і Вішнявецкіх

Антаневіч Марцэлі (PL)  – Генеалагічныя адносіны князёў Гальшанскіх з Гедымінавічамі

Міхайлоўскі Віталь (UA)  – Калі нарадзіліся князі Карыятавічы і колькі ім было гадоў на момант іх смерці?

 

11.30-12.00 Перапынак

 

12.00-14.20: СЕКЦЫЯ 2. Генеалагічныя даследаванні і генетычныя даследаванні - ці можа генетыка праверыць генеалогію?

Любіч-Лапіньскі Лукаш (PL)  – Мадэратар

Мілеўскі Міхал (PL)  – Генезіс балтаў ў святле вынікаў генетычных даследаванняў

Баёр Анджэй (PL)  – Даследаванне STR Гедымінавічаў

Волкаў Уладзімір (RU)  – Даследаванне SNP Гедымінавічаў

Плевака Станіслаў (PL)  – Вызначэнне да-Гедымінавічаў сярод падмноства L551

Фігляровіч Марэк (PL)  – У пошуках геному Пястаў

 

14.30-15.30 Абед

 

15.30-17.30: СЕКЦЫЯ 3.1. Гедымінавічы як кіруючы род: поспехі, няўдачы, канфлікты паміж членамі роду

Тэнгоўскі Ян (PL)  – Мадэратар

Чапайтэ Рута (LT)  – Пра што сапраўдны рыцар не павінен казаць

Дзярновіч Алег (BY)  – Назва Вялікага княства Літоўскага як кампраміс паміж Альгердавічамі і Кейстутавічамі

Рычкоў Андрэй (LT)  – Князь Дзімітр Бурэмскі - у кантэксце злачынства абразы велічы Жыгімонта I Старога

Корчак Лідзія (PL)  – Адносіны Казіміра Ягелончыка да сваіх су-родных Гедымінавічаў

Вайтовіч Левонцій (UA)  – Князь Любарт-Дзмітрый Гедымінавіч і барацьба за спадчыну роду Раманавічаў (1323–1383)

 

17.30-18.00 Перапынак

 

18.00-20.00: СЕКЦЫЯ 3.2. Гедымінавічы як кіруючы род: поспехі, няўдачы, канфлікты паміж членамі роду

Варонін Васіль (BY)  – Мадэратар

Смуток Ігар (UA)  – Ці мог Юры Нарымунтавіч стаць уладальнікам Перамышльскага княства ?

Рыер Яніна (BY)  – Пра месца Андрэя Полацкага ў іерархіі вялікіх князёў Вялікага княства Літоўскага

Нікодем Яраслаў (PL)  – Гедымінавічы, якія аспрэчваюць палітычны парадак у Літве

Янкаускас Вітас  (LT)  – Гедымінавічы на Валыні ў другой палове XIV ст.

Любы Андрэй  (BY)  – Дынастычны крызіс і змена законнасці пераемнасці трона ў Вялікім Княстве Літоўскім у XIV стагоддзі

 

20.30 Вячэра

 

 

  ––– 26 ЧЭРВЕНЯ –––

 

10.00-12.00: СЕКЦЫЯ 4. Адносіны Гедымінавічаў з Масквой, Ардой, ордэнамі, Мазовіяй і Польшчай

Ясіньскі Томаш (PL)  – Мадэратар

Полехаў Сяргей (RU)  – Палітыка вялікага князя літоўскага Вітаўта ў адносінах да Пскова

Варонін Васіль (BY)  – Ленныя прысягі князёў Гедымінавічаў польскаму каралю Уладзіславу II Ягайлы ў 1386 - 1393 гг.

Радах Марэк (PL)  – Do ut des, ці аб падарунку у кантактах Вялікіх Тэўтонскіх Магістраў з Уладзіславам Ягайлам і Вітаўтам

Грабоўскі Януш (PL)  – Шлюбы мазавецкіх князёў і княгінь з дынастыяй Гедыміна

Пяткевіч Крыштаф (PL)  – Правы Гедымінавічаў на велікакняжацкі прастол (1341-1506) (ад Яўнута да Мельніка)

 

12.00-12.20 Перапынак

 

12.20-14.20: СЕКЦЫЯ 5. Miscellanea

Пяткевіч Крыштаф (PL)  – Мадэратар

Чэркас Борыс (UA)  – Уплыў "украінскай" палітыкі на эвалюцыю статусу Гедымінавіча і Джучыдаў ў XIV - XVI стст.

Келембет Станіслаў (UA)  – Сыны Фёдара Ольгердавіча (пытанне пра паходжанне Аляксандра Осція і Івана Жедзівіда)

Любая Алёна (BY)  – Гедымінавічы і татарскае паселенне на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага

Чэдвідзіс Лаўрынас (LT)  – Скарб Вялікага Княства Літоўскага ў XVI стагоддзі: паміж дзяржавай і дынастыяй Ягелонаў

 

14.30-15.30 Абед

 

15.30-16.30 ПАНЭЛЬНЫЯ ДЭБАТЫ. Віленска-Радамская унія на фоне польска-літоўскіх саюзаў у кантэксце спрэчак, пагадненняў і палітыкі асобных членаў роду Гедымінавічаў

Юсуповіч Адрыян (PL)  – Мадэратар

Валашчук Міраслаў (UA)  Дзярновіч Алег (BY)  Чэдвідзіс Лаўрынас (LT)  Корчак Лідзія (PL)  Літвін Генрык (PL)  

 

16.30-17.00 Перапынак

 

17.00-18.00 ПАНЭЛЬНАЯ ДЫСКУСІЯ. Падвядзенне вынікаў канферэнцыі і прапановы кірункаў паглыблення даследаванняў па асобных тэматычных напрамках

Юсуповіч Адрыян (PL)  – Мадэратар

Валашчук Міраслаў (UA)  Ясіньскі Томаш (PL)  Камунтавічус Русціс (LT)  Пяткевіч Крыштаф (PL)  Тэнгоўскі Ян (PL)  Любіч-Лапіньскі Лукаш (PL)  Рахуба Анджэй  (PL)  

 

18.30 Вячэра